Беларусь бясплатна паставіць у Венесуэлу 500 тон сухога натуральнага малака. Адпаведнае распараджэнне 11 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Паведамляецца, што гэтае рашэнне накіравана «на аказанне ў складанай эканамічнай сітуацыі падтрымкі стратэгічнаму партнёру Беларусі ў Лацінскай Амерыцы, далейшую актывізацыю палітычнага і дзелавога супрацоўніцтва, умацаванне даверу і сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі і народамі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна