Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў паведаміў «Нашай Ніве», што іх арганізацыя мяркуе вылучыць кандыдата на прэзідэнцкія выбары — 2020.
Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў. Фота tut.by.
«Вылучаць будзем на з’ездзе арганізацыі», — кажа Дзмітрыеў. Калі адбудзецца такі з’езд, пакуль невядома.
Хто можа быць вылучаны ад «Гавары праўду»? «Гэта найперш Таццяна Караткевіч, якая мае сваю пазнавальнасць і імя. Безумоўна, гэта можа быць мая кандыдатура. На сённяшні дзень — гэта дзве асноўныя кандыдатуры. Кропку, праўда, ставіць яшчэ рана, бо да выбараў два гады», — кажа Андрэй Дзмітрыеў.
«Я ўдзячны, што ў мяне быў досвед кампаній 2010 і 2015 года. Бо я лепш адчуваю, чаго хочуць беларусы і што трэба рабіць, каб яны цябе пачулі», — расказвае кіраўнік «Гавары праўду».





