Уладзімір Макей абмеркаваў двухбаковыя палітычныя кантакты з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам на сустрэчы з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамляе МЗС.
Фота: МЗС Беларусі.
Уладзімір Макей пажадаў поспехаў Міхаілу Бабічу і выказаў надзею на актыўную сумесную працу ў мэтах далейшага ўмацавання стратэгічных адносін паміж Мінскам і Масквой.
«Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і найбліжэйшы парадак дня двухбаковых палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях», — адзначаюць у МЗС.





