Амерыканскія спецслужбы лічаць, што за таямнічымі акустычнымі нападамі на персанал дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША ў Кітаі і на Кубе стаіць Расія, паведамляе NBC News.
Пасольства ЗША на Кубе. Фота: Wikimedia Commons.
Здагадкі пра тое, што Расія з'яўляецца галоўным падазраваным, былі падмацаваныя паведамленнямі радыёразведкі, атрыманымі ў ходзе працяглага расследавання ФБР і ЦРУ.
Аднак атрыманых доказаў недастаткова для таго, каб Вашынгтон афіцыйна усклаў на Маскву адказнасць за напады, якія пачаліся ў канцы 2016 года і працягваліся ў 2018 годзе.





