Жыхарка вёскі Стралічава на падворку знайшла лісу і звярнулася ў аператыўна-дзяжурную службу Хойніцкага РАУС. Жывёла паводзіла сябе неадэкватна, кідалася на свойскага сабаку. Калі гаспадыня паспрабавала прагнаць жывёлу, ліса спрабавала накінецца на жанчыну.

На месца здарэння накіравалі нарад міліцыі. Калі супрацоўнікі прыехалі, лісу ўжо ўдалося прагнаць. Разумеючы, што з-за дзікага звера могуць пацярпець мясцовыя жыхары, міліцыянеры агледзелі і іншыя падворкі.

У суседнім двары яны заўважылі жывёлу. Па знешніх прыкметах міліцыянеры вызначылі, што ліса хворая, і праваахоўнікі вырашылі яе застрэліць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0