Сайт Міністэрства абароны прыводзіць дадзеныя аб прахадных балах на факультэты Вайсковай акадэміі.
Лічбы наўрад ці выклікаюць у каго аптымізм.
Так, з магчымых 400 балаў для паступлення ў ВА трэба:
Спецыяльнасць | Прахадны бал (конкурс) |
Кіраванне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі | 100 (1,04) |
Кіраванне танкавымі падраздзяленнямі | 101 (1,05) |
Ідэалагічная работа | 162 (1,33) |
Практычная псіхалогія | 152 (1,13) |
Упраўленне мотастралковымі падраздзяленнямі | 121 (1,2) |
Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм | 102 (1,11) |
Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі | 107 (1,03) |
Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажна-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў | 111 (1,08) |
Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення | 107 (1,04) |
Эксплуатацыя паветранага транспарта, кіраванне паветраным рухам (франтавая і армейская авіяцыя) | 174 (1,14) |
Самыя высокія балы на спецыяльнасці «Тылавое забеспячэнне войскаў» і «Радыёэлектронную разведку» — 190 і 195 адпаведна.





