Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў у сферы аховы здароўя, піша БелТА.
На пасаду намесніка міністра аховы здароўя узгоднены Барыс Андрасюк.
Мікалай Кудзяньчук узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара вытворча-гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка».
На пасадзе генеральнага дырэктара гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белфармацыя» будзе працаваць Валянціна Ігнаценка.





