Мінскі аўтамабільны завод паставіў у Львоў 10 буйнагабарытных аўтобусаў. Да канца года горад павінен атрымаць яшчэ 90 адзінак тэхнікі, паведамляе Львоўскі гарадскі савет.

Аўтобусы прызначаныя для Львоўскага камунальнага аўтатранспартнага прадпрыемства. Іх будуць выкарыстоўваць для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах.

Раней МАЗ выйграў у адкрытым тэндары ў мясцовага львоўскага вытворцы аўтобусаў «Электрон». Аказалася, што МАЗ каштуе з улікам размытнення 122 тысячы еўра, а «Электрон» — 147 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0