Федэральны суд у ЗША вырашыў пакінуць фразу In God We Trust («На Бога мы спадзяёмся») на даляравых купюрах і манетах, перадае Reuters.

Згодна з рашэннем апеляцыйнага суда ў штаце Мінесота, надпіс не парушае канстытуцыю. Акрамя таго, адзначаецца, што ён выкарыстоўваецца даўно і не з'яўляецца прымусам да таго, каб ў нешта верыць.

Пазоў падала група з 29 атэістаў, спаслаўшыся на тое, што нацыянальны дэвіз на банкнотах парушае першую папраўку да канстытуцыі.

Упершыню фраза In God We Trust з'явілася на амерыканскай манеце ў 1864 годзе. У якасці нацыянальнага дэвіза яна была прынятая ў 1956 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0