У нямецкім горадзе Вісбадэн дэмантавалі пазалочаную чатырохметровую статую прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, усталяваную раней у рамках фестывалю сучаснага мастацтва Wiesbaden Biennalе. Аб гэтым паведамляецца ў Twitter мясцовай паліцыі.

Адзначаецца, што статуя была дэмантаваная з дапамогай крана, пасля чаго яе вывезлі.

Адміністрацыя горада патлумачыла ў твітары, што рашэнне прыбраць статую было прынята ў мэтах бяспекі.

Скульптура была ўсталяваная ў ноч на 28 жніўня на гарадскім пляцы Адзінства. Яна ўяўляла сабой пафарбаваную ў залаты колер постаць Эрдагана, якая паказвае пальцам у неба. У муніцыпальнай радзе тады разгледзелі пытанне аб з'яўленні статуі і вырашылі нічога не рабіць, патлумачыўшы гэта павагай свабоды самавыяўлення.

Фестываль Wiesbaden Biennale праводзіцца з 1992 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0