Беларус 2008. Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты «Беларус». 2008. - 205 с.

У Нью-Ёрку другі год запар выходзіць альманах тых беларускіх літаратараў, якія стала жывуць за мяжой. Геаграфія беларускага прыгожага пісьменства прэзэнтаваная шырока як рэдка калі: ад сумежных Літвы, Польшчы, Расеі і Латвіі, да далёкіх Аўстраліі, Канады, Ізраілю і ЗША. Сярод аўтараў складанкі: Сяржук Сокалаў-Воюш, Макс Шчур, Віталь Воранаў, Юры Гіль.

Тэндэнцыя — эмігранцкія аўтары пакрысе пакідаюць свой традыцыйны плач аб пакінутай старонцы, прынамсі зьменшаюць яго частату, засяроджваючыся на сваіх новых краінах. На радасьць цікаўным да ўсяго новага чытачам у Беларусі і на карысьць беларускай прысутнасьці ў сьвеце.

Акрамя арыгінальных твораў у зборнік увайшлі таксама пераклады. Аўстраліец Кавалеўскі Віктар абеларусіў Артура Клярка, а канадыйка Ірына Верабей пераклала індыянскія легенды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?