Расія падтрымлівае кантакты з талібамі і ніколі гэтага не ўтойвала, распавёў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў Сочы.

Сяргей Лаўроў. Фота: Flickr.

Сяргей Лаўроў. Фота: Flickr.

«Мы ніколі не ўтойвалі, што падтрымліваем кантакты з талібамі, гэта частка афганскага грамадства», — сказаў Лаўроў, адзначыўшы, што гэта неабходна для падахвочвання талібаў «адмовіцца ад узброенай барацьбы і пачаць агульнанацыянальны дыялог з урадам». Акрамя таго, такім чынам Масква забяспечвае бяспеку расіянам, якія знаходзяцца ў Афганістане.

У ноч на 21 жніўня газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы паведаміла, што прадстаўнікі забароненага ў Расіі руху «Талібан» атрымалі запрашэнне прыняць удзел у перамовах па будучыні Афганістана. Сустрэча мае адбыцца ў Маскве 4 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?