На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся два легкавікі і маршрутнае таксі, паведамляе Tut.by.

Фото: МГУ МЧС

Фота: МНС.

Аварыя здарылася ўдзень 13 жніўня насупраць ЦУМа. Відавочцы паведамляюць, што адбылося сутыкненне Toyota Camry, Nissan X-Trail і маршрутнага таксі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным з легкавікоў пацярпелі два чалавекі.

Фото: МГУ МЧС

Фота: МНС.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

БелТА паведамляе, што на месцы працуюць 3 брыгады хуткай дапамогі.

У аварыі пацярпелі чатыры чалавекі. Тром спатрэбілася шпіталізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0