Сястра ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, асуджанага ў Расіі на 20 гадоў зняволення і яки трымае 90-дзённую галадоўку, Наталля Каплан мяркуе, што паведамленне пра тое, што нібыта самалёт з палітвязнем вылецеў з Салехарда і магчыма прыбудзе ў Кіеў, было нечым злы жартам, ці хтосьці выкарыстаў журналістку Іўлеву для дэзінфармацыі.

Пра гэта яна сказала ў эфіры «Грамадскага радыё», піша Украінская праўда.

Каплан лічыць, што прычынай такой рэакцыі людзей на паведамленне Вікторыі Іўлевай у фэйсбуку стала надзея.

Паводле яе слоў, людзі пачалі распаўсюджваць інфармацыю і тэлефанаваць ёй і адвакату Сянцова, так спадзяваліся, што гэта праўда.

Сястра палітвязня зноў папрасіла ўстрымацца ад неправеранай інфармацыі: «Не трэба, калі ласка. Бо калі надзеі прападаюць, гэта значна горш».

Наталля Каплан дадала, што не верыць у тэорыі змоў, але мяркуе, што гэта паведамленне было нечым злы жартам, ці хтосьці выкарыстаў журналістку Іўлеву для дэзінфармацыі. Пра тое, хто б мог так паступіць, яна не ведае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0