Журналіст, адзін з вядучых праграмы «Взгляд» Аляксандр Паліткоўскі пракаментаваў версію свайго калегі Дзмітрыя Захарава наконт забойства ў 1995 г. генеральнага дырэктара ОРТ Уладзіслава Лісцьева. Пра гэта паведамляе РЕН ТВ.

Паводле яго слоў, версія, якую выказаў здагадку Захараў «мела месца». Пры гэтым, як лічыць Паліткоўскі, на збеглага чалавека (Барыса Беразоўскага) прасцей спісаць падобныя здарэнні.

«Што тычыцца Беразоўскага і рэкламы. Рашэнне не даваць больш рэкламу прымаў не Лісцьеў. Гэта было рашэнне рады дырэктараў, таму страляць у Лісцьева — гэта ўсё роўна, што страляць у тэлевізар», - сказаў Паліткоўскі, дадаўшы, што Лісцьеў не вырашаў падобных пытанняў.

Ён падкрэсліў, што не існуе якіх бы там ні было следчых дзеянняў, якія даказваюць датычнасць Беразоўскага да забойства Лісцьева. «Я ў гэта не веру», - сказаў на заканчэнне Паліткоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?