У суботу беларусы Нью-Ёрка і суседніх штатаў Пенсільванія і Нью-Джэрсі сабраліся на Юніан-Сквэр у Нью-Ёрку, каб выказаць сваю падтрымку беларускім незалежным журналістам, пацярпелым ад ператрусаў і затрыманняў на мінулым тыдні. Акцыя з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ў цэнтры Нью-Ёрка прыцягнула да сябе ўвагу: мінакі прыпыняліся, каб пачытаць плакаты і разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца.

На заканчэнне мітынгу прысутныя праспявалі беларускі гімн ''Магутны Божа'' на словы Наталлі Арсенневай ды іншыя беларускія патрыятычныя песні ўключна з ''Грай'' Ляпісаў. Мітынг арганізавалі Беларуска-амерыканскае згуртаванне ''Пагоня'' і актывісты групы ў фэйсбуку ''Беларусы ў ЗША. Разам лягчэй''.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?