У Балівіі выкралі гістарычны прэзідэнцкі медаль і стужку - проста з аўтамабіля, прыпаркаванага ў раёне чырвоных ліхтароў горада Эль-Альта, піша bbc.com.
Афіцэр балівійскі арміі, які вёз каштоўнасці ў аэрапорт, заявіў, што пакінуў іх у заплечніку ў аўто. Пазней заплечнік - без упрыгожванняў - знайшлі ў мясцовай царкве.
Залаты медаль, упрыгожаны смарагдамі, датуецца 1825 годам - годам абвяшчэння незалежнасці краіны. Яна належала балівійскаму нацыянальнаму герою і першаму прэзідэнту краіны Сімону Балівару.
Дзейны прэзідэнт Эва Маралес меўся надзець медаль са стужкай на штогадовае свята ўзброеных сілаў краіны. Афіцэр, з чыйго аўто выкралі каштоўнасці, павінен быў перавезці іх у горад Качабамба і перадаць прэзідэнту. Аднак не паспеў на свой рэйс у аэрапорце Эль-Альта.
Чакаючы наступнага рэйсу, ён прыпаркаваў аўто ў раёне чырвоных ліхтароў, пакінуўшы ў машыне заплечнік з каштоўнасцямі. Вярнуўшыся да аўто, заплечніка афіцэр не знайшоў.
Гора-афіцэра арыштавалі.
Звычайна медаль захоўваюць у сейфе ў нацыянальным банку Балівіі. Іх дастаюць адтуль толькі для ўрачыстых цырымоній.