Знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай, піша tut.by. Раніцай 9 жніўня Леўшына не з'явілася на працы, яе мабільны тэлефон адключаны. 

Заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай напісаў у сваім Фэйсбуку:

Пазней Следчы камітэт пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне Леўшынай «па крымінальнай справе пра несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі». Паводле інфармацыі СК, з Ірынай Леўшынай «праводзяцца следчыя дзеянні».

7 жніўня была затрыманая міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова і чатыры супрацоўнікі Tut.by. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0