У 2016 годзе «Аліварыя» правяла ў Лошыцкім парку першы A-Fest і прывезла з ім у Беларусь традыцыі еўрапейскага адпачынку: ад хэдлайнераў з Вялікабрытаніі, Францыі, Латвіі да вялізнага фудкорта з вулічнай ежай. У Беларусі сёння стрыт-фуд стаў такім жа папулярным, як і ў астатняй Еўропе. Таму «Аліварыя» разам з Акадэміяй фудхантараў A-Fest вырашылі пазнаёміць беларусаў з культурай стрыт-фуду, вулічнымі тусоўкамі і правяла эксклюзіўную прэ-паці фестывалю.

Лакацыі, у якіх прайшла вечарынка, трымалі ў сакрэце да самага пачатку. Роўна а 18-й гадзіне галоўны фудхантар краіны Koko.by назваў іх у сваім Instargam. Пасля гэтага ў першым пункце каля лаўнж-бара «Мама Стыфлера» на тусовачнай Зыбіцкай усяго за 10 хвілін з'явілася чарга з сотні гасцей. Пасля гэтага прэ-паці з'явілася каля арт-прасторы ОК16 і гастрапаба Beef and Beer.

У кожнай «сакрэтнай» лакацыі стрыт-кухары і тры студэнты Акадэміі фудхантараў A-Fest частавалі выпадковых гасцей хот-догамім і півам ад «Аліварыі». Гастранамічным хітом вечара сталі не класічныя сасіскі, а прыгатаваныя з цялячых мазгоў. Падчас дэгустацыі такога экзатычнага стрыт-фуду госці выпрабоўвалі свае сілы ў фудхантынгу і рабілі агляды на ежу ў сваіх сацыяльных сетках. Знайсці пасты мінчан можна па хэштэгу #афэст2018.

«Фудкорт на фестывалі займае такое ж важнае месца, як музыка і іншыя забавы. Для А-Fest 2018 мы яго ўдасканалілі. Напрыклад, глядзець выступы артыстаў можна будзе не толькі са сцэны, але і з трохметровага экрана, які размесціцца побач з рэстаранамі. Акрамя гэтага, мы ўжо пачалі знаёміць беларусаў з меню фестывалю праз Акадэмію фудхантараў A-Fest, — распавядае Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар A-Fest. — Студэнты ўжо зрабілі агляды на стрыт-сэты ўдзельнікаў Food-A-Fest, якія з'явяцца і на самім фестывалі. А госці нашай прэ-паці змаглі першымі «затэсціць» незвычайны фудкорт еўрапейскага фестывалю піва і ежы A-Fest».

Падчас трохгадзіннай вечарынкі госці танцавалі пад хіты хэдлайнераў фестывалю: брытанкі Сафі Эліс-Бэкстар, француза Яна Дэсталя (экс-Modjo) і беларускага гурта «Без Білета». Пачуць выступ гэтых артыстаў ужывую і атрымаць асалоду ад еўрапейскага ўзроўню адпачынку мінчане і госці сталіцы змогуць ужо 11 жніўня ў Лошыцкім парку на A-Fest. Уваход вольны, а дзеці да 18 гадоў змогуць прайсці ў суправаджэнні бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?