У вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна падчас ДТЗпацярпеў 51-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen, піша сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама. З траўмамі ён шпіталізаваны.
Прычынай ДТЗ стала спроба мужчыны пазбегнуць наезду на курыцу, якая выбегла на дарогу. Ён рэзка затармазіў і змяніў кірунак руху, але не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Кіроўца з траўмамі шпіталізаваны. Курыца, мяркуючы па фота, усё ж развіталася з жыццём.