У Францыі з-за экстрэмальнай спёкі прыпыненая праца двух рэактараў атамных электрастанцый. Гэта спатрэбілася, каб не дапусціць перагравання вадаёмаў, вада якіх выкарыстоўваецца для ахаладжэння рэактараў.
У Нямеччыне з гэтай жа прычыны некалькі АЭС былі вымушаныя паменшыць нагрузку.
У сваю чаргу, аграрыі некалькіх еўрапейскіх краін звярнуліся да ўрадаў з просьбай кампенсаваць страты, панесеныя ў выніку сушы.





