У Даніі ад серады закон забараняе нашэнне паранджы. Праўда, самі жаночыя мусульманскія адзежы ў тэксце закона не ўпамінаюцца, але дакумент пастанаўляе, што знаходзіцца ў публічным месцы з закрытым тварам забаронена.

Праваабаронцы раскрытыкавалі новы закон, але большасць палітычных сілаў яго падтрымалі. Так Данія спрабуе замацаваць нацыянальныя традыцыі, якія, на думку датчан, мусяць паважацца і імігрантамі.

Імігранты складаюць прыкладна 10% 6-мільённага насельніцтва Даніі. Мусульман сярод імігрантаў — прыкладна трэцяя частка, або 3,7% ад усяго насельніцтва. Данія — адна з найбагацейшых краін свету і даўняя дэмакратыя. Яна ўваходзіць у НАТА і брала ўдзел у антытэрарыстычных аперацыях у мусульманскіх Афганістане і Іраку.

Учора пакаралі першую парушальніцу закона. Жанчына ішла ў чадры па вуліцы, і адбыўся канфлікт. Іншая жанчына, датчанка, паспрабавала зняць з яе хіджаб. У выніку паліцыя склала пратакол на абедзвюх за парушэнне грамадскага парадку, а першую — яшчэ і за хіджаб. Штраф склаў 1000 дацкіх крон — гэта каля 300 беларускіх рублёў. За паўторнае парушэнне закона ёй прыйдзецца заплаціць ў 10 разоў больш — каля 3000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?