Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран адмаўляецца даваць паказанні. Пра гэта армянскім СМІ паведаміў кіраўнік Спецыяльнай следчай службы (ССС) Сасун Хачатрян.
Качаран быў арыштаваны ў рамках расследавання крымінальнай справы аб незаконным разгоне пратэстаў апазіцыі ў 2008 годзе. Тады ўлада перайшла да пераемніка Качарана, Сержа Саргсяна.
Хачатран часткова раскрыў змест сакрэтнага загаду №0038 «Аб выкананні задач, пастаўленых Вярхоўным галоўнакамандуючым Рэспублікі Арменія», які быў падпісаны 23 лютага 2008 года кіраўніком Мінабароны Арменіі Мікаэлам Аруцюнянам і цяпер трапіў у рукі следства.
У 2008 годзе прыхільнікі кандыдата ад апазіцыі Лявона Тэр-Петрасяна ладзілі масавыя акцыі пратэсту на плошчы Свабоды ў Ерэване. 1—2 сакавіка паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў. 10 чалавек загінулі, многія атрымалі раненні. Качаран абвясціў 20-дзённае надзвычайнае становішча, падчас якога адбыліся арышты лідараў апазіцыі.
Качарану пагражае да 15 гадоў турмы.





