У Оршы пры сутыкненні з мікрааўтобусам загінуў кіроўца мапеда, паведамляе БелТА.

Смяротная аварыя адбылася сёння ў 14.15 на скрыжаванні вуліц Магілёўская і Дубровенская. Аўтамабіль «Рэно» пры павароце налева не саступіў праезд мапеду «Дэльта», які рухаўся па галоўнай дарозе ў сустрэчным напрамку. У выніку сутыкнення кіроўца мапеда 1958 года нараджэння загінуў на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0