Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што цяперашнія дзеянні ўлад КНДР супярэчаць абавязацельствам па дэнуклеарызацыі, абвешчаных падчас гістарычнай сустрэчы Трампа і Кіма ў Сінгапуры ў чэрвені, перадае Reuters.

«Кім узяў на сябе абавязацельствы па ядзерным раззбраенні. Свет запатрабаваў у рэзалюцыях Рады Бяспекі ААН, каб яны зрабілі гэта. Цяперашнія іх паводзіны супярэчыць гэтаму», — сказаў Пампеа.

Ён дадаў, што ў Вашынгтона ёсць рычагі, з дапамогай якіх можна дасягнуць канчатковай мэты — дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0