У Гарадоцкім раёне 79-гадовы пенсіянер шэсць дзён блукаў у лесе, паведамляе БелТА. Ратавальнікі знайшлі яго ў крытычным стане.

Пра знікненне віцебчука ў міліцыю паведаміла дачка. Паводле яе слоў, мужчына ўдзень 28 ліпеня сышоў у невядомым кірунку і дадому не вярнуўся. Агляд кватэры дазволіў супрацоўнікам выказаць здагадку, што ён адправіўся ў лес, бо не было рукзака і гумавых ботаў. Супрацоўнікі Першамайскага РАУС высветлілі, што мужчына адправіўся на аўтобусе ў Гарадоцкі раён і выйшаў у вёсцы Бараўцы. Мясцовыя жыхары пацвердзілі, што бачылі раніцай падобнага грыбніка.

Аблёт зоны пошуку ажыццяўляўся на верталёце. Шукалі яго і з дапамогай квадрокоптара. Праз шэсць дзён супрацоўнікі Гарадоцкага аддзела міліцыі змаглі выйсці на яго след. Сёння каля 15.00 мужчыну знайшлі ў балоце ў крытычным стане. Неадкладна ў гэтае месца накіравалі брыгаду хуткай дапамогі і ратавальнікаў. Супрацоўнікі скрозь лясны гушчар вынеслі на насілках мужчыну да медыкаў, якія даставілі пенсіянера ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0