Фота: Delfi.

Фота: Delfi.

«Падчас аналізу НЦК высветліў, што гаджэт па каналах шыфраванай сувязі рэгулярна падключаецца і падтрымлівае актыўнае злучэнне з 11 унікальнымі IP-адрасамі (з якіх 10 належаць Расіі). Перадача даных ажыццяўляецца цыклічна», — гаворыцца ў дакладзе цэнтра.

Ён па-ранейшаму рэкамендуе, каб літоўскія грамадзяне не карысталіся гэтым гаджэтам, паведамляе BNS.

Як сцвярджае цэнтр, гаджэт Yandex.Taxi таксі патрабуе доступ да вялікай колькасці канфідэнцыйных даных карыстальнікаў і дазволаў на выкарыстанне функцый прылады.

Аналіз паказаў, што гаджэт зроблены якасна, добра аптымізаваны, для перадачы даных выкарыстоўвае зашыфраваныя каналы, стандартныя парты пратаколаў.

Тым не менш, НЦК сцвярджае, што Yandex.Taxi мае магчымасць у любы час па шыфраваных каналах сувязі падлучацца да розных адрасоў у розных рэгіёнах Расіі, незалежна ад таго, ці знаходзіцца гаджэт у рэжыме чакання або ў актыўным рэжыме.

Цэнтр папярэджвае, што з дапамогай шкоднасных праграм можна выкрасці ў людзей грошы і канфідэнцыйную інфармацыю, шпіёніць, шантажаваць раскрыццём асабістай інфармацыі, адпраўляць SMS-паведамленні павышанага тарыфу за кошт уладальніка прылады, выкарыстоўваць прыладу для распаўсюджвання віруса або спаму, выканання іншых кібератак.

Паліцыя бяспекі Эстоніі раіць пры выкарыстанні праграмы Yandex.Taxi улічваць, што сабраная з дапамогай праграмы інфармацыя адпраўляецца ў расійскія серверы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?