Птушак, якія танулі ў рацэ, заўважылі мясцовыя жыхары, якія пераходзілі цераз мост над рэчкай, паведамілі Intex-press у Ляхавіцкім РАНС. Пра птушках, якія трапілі ў небяспеку, мінакі адразу ж паведамілі ў Ляхавіцкі РАНС.
— Калі нашы супрацоўнікі прыбылі на бераг ракі, яны ўбачылі трох буслоў, якія цялёпкаліся за некалькі метраў ад берага, — распавялі ў Ляхавіцкім РАНС. — Птушкі ўжо амаль страцілі сілы, на паверхні былі толькі галовы з дзюбамі, а біць крыламі, каб не сысці пад ваду, яны ўжо практычна не маглі.
Супрацоўнікі МНС зайшлі ў ваду і вынеслі буслоў на бераг. Пасля гэтага іх адвезлі на мясцовую ветэрынарную станцыю, дзе яны застануцца да заўтра.
«Пацярпелыя» — гэта хутчэй за ўсё маладое патомства буслоў, якое якраз цяпер вучыцца лятаць. На акваторыю рэчкі птушкі, верагодна, прызямліліся памылкова, пераблытаўшы яе з балотам, адзначылі ў Ляхавіцкім РАНС.
Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/
Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/
Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/
Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/





