Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх крыніц, на выходных Аляксандр Лукашэнка збіраецца адпачыць на Браслаўшчыне.
фота Віктара Малышчыца з Браслаўшчыны.
Можна меркаваць, што кіраўнік дзяржавы на некалькі дзён спыніцца на беразе возера Воласа, дзе для яго пабудаваная рэзідэнцыя.
Чыноўнікам з бліжэйшых райцэнтраў давялі, што Лукашэнка можа заехаць туды «на інспекцыю» пасярод свайго адпачынку.





