Жыхар Быхаўскага раёна з хаўрусніцамі пад распіскі пазычаў грошы грамадзянам, а затым паўторна гэтыя ж сумы спаганяў з іх у судзе, паведамляе КДК.
Разам з жонкай і маладой сужыцелькай мужчына з красавіка 2013 па люты 2017 года пазычаў грамадзянам грошы пад працэнты. Яго паслугамі скарысталіся 33 чалавекі, а ліхвяр пры гэтым атрымаў даход у суме 144,1 тысячы рублёў.
Пры атрыманні грошай грамадзяне пісалі распіскі, якія пасля вяртання доўгу не вярталіся і ня знішчаліся. Ашуканцы выкарысталі гэтыя дакументы ў далейшым — праз суд спаганялі паўторна з дадзеных асоб суму доўгу з адсоткамі.
Супраць злачыннай групы распачалі крымінальную справу.





