Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты». Паведамляецца, што гэта зроблена ў мэтах лібералізацыі валютных адносін і стымулявання дзелавой актыўнасці.
Абавязковы продаж валютнай выручкі прадпрыемствамі доўгія гады з'яўляўся стрымліваючым фактарам, паколькі такі інструмент успрымаўся інвестарамі як прыкмета адміністрацыйнага рэгулявання і абмежаванняў.
Распрацоўшчыкі ўказа спадзяюцца, што адмена продажу валютнай выручкі будзе спрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх экспарцёраў і палепшыць умовы вядзення бізнэсу ў Беларусі.





