На Ушаччыне сёння аўтамабіль насмерць збіў пенсіянерку, паведамляе БелТА.
Жанчына ехала па дарозе Ушачы-Зябкі з боку райцэнтра ў кірунку вёскі Цялічына Ушацкага раёна. Жанчына не выбрала бяспечную хуткасць руху, адцягнулася і з'ехала на абочыну, дзе збіла 68-гадовую пенсіянерку, якая ў выніку аварыі загінула.
Праводзіцца праверка.





