Паліцыя шукае невядомага мужчыну, які зладзіў пажар на запраўцы ў Нью-Ёрку. Відэа з месца здарэння распаўсюдзіла паліцыя горада, паведамляе The Independent.
На кадрах бачна, як малады чалавек пачынае ліць паліва ў каністру, затым трохі пралівае на падмурак тэрмінала, а пасля цалкам аблівае яго бензінам. Потым хуценька падпальвае паперку, якую ўвесь гэты час трымае ў руцэ, і кладзе яе ў лужыну.
Паліва ў момант успыхвае, так што падпальшчык ледзь паспявае адбегчы. У выніку здарэння пацярпеў адзін чалавек, які знаходзіўся побач. 21-гадовага хлопца даставілі ў бальніцу з моцнымі пашкоджаннямі.
Паводле паліцыі, падпальшчык збег. Адзначаецца, што ён прыехаў на запраўку ў раёне Стэйтэн-Айленд на сінім мінівэне.





