У суботу ў гамельчука скралі дзве машыны.

Яшчэ за дзень да гэтага Opel Omega і Audi 100 стаялі каля гаражнага кааператыва. Варта адзначыць, што стаялі машыны там ужо даволі доўга, чым, відавочна, і прыцягнулі ўвагу зламыснікаў.

Літаральна за суткі справу раскрылі. Высветлілася, што беспрацоўныя мужчыны разам з вартаўніком гаражнага кааператыва ў ноч на 28 ліпеня скралі машыны і здалі іх на металалом за бесцань.

Распачата крымінальная справа, падазраваных затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?