Пацыенты у вегетатыўным стане могуць быць адключаныя ад сістэм жыццезабеспячэння без рашэння суда — па ініцыятыве сваякоў і са згоды лекараў, пастанавіў Вярхоўны суд Брытаніі.

Цяпер адключыць такога хворага ад жыццезабеспячэння будзе прасцей, аднак крытыкі лічаць, што калі адключыць сістэму кармлення, хворыя будуць паміраць не ад хваробы, а ад голаду і смагі.

На працягу апошніх 25 гадоў рашэнні па падобных справах выносіў спецыяльны суд па абароне правоў юрыдычна недзеяздольных людзей, аднак гэты працэс часта займаў да некалькіх гадоў.

Рашэнне тычылася справы пацыента, які ў матэрыялах суда называецца «спадаром І». Сам пацыент памёр летась у снежні, аднак разбіральніцтва па ягонай справе працягнулася і пасля смерці менавіта для таго, каб стварыць юрыдычны прэцэдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?