У пятніцу з новай пешаходнай зоны на Камсамольскай міліцыя прагнала вулічнага музыканта, паведамілі Tut.by відавочцы.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Пасля рэканструкцыі на пешаходнай Камсамольскай з'явіліся вулічныя музыкі, распавядае заснавальнік салона «Сарокі» Ксенія Фёдарава. Яны граюць каля гадзіннікаў на скрыжаванні з Рэвалюцыйнай, што робіць абстаноўку весялейшай.

Не стала выключэннем і гэтая пятніца. Як распавядае майстар салона Дыяна, днём каля гадзіннікаў граў гурт, вечарам — выступаў хлопец з гітарай, вакол якога сабраліся людзі. Але каля 21.00 да яго падышлі міліцыянты і сказалі, што на музыку паступіла скарга. Яны папрасілі яго сысці. А ў суботу і нядзелю вулічных музыкаў тут ужо не было.

І які тады сэнс у пешаходнай зоне, дзе нельга граць вулічным музыкам?

Калі паглядзець на сітуацыю фармальна, то выступаць на вуліцы ў Мінску могуць толькі ўдзельнікі фестывалю «Пешаходка» і толькі ў пэўных месцах. Сярод іх шмат добрых лакацый, але рэканструяваных Камсамольскай і Рэвалюцыйнай у гэтым спісе няма. Такім чынам, выступленні тут падпадаюць ўжо пад заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і міліцыя мае права спыняць іх. Тым больш, калі на музыку паступае скарга.

Як распавёў Tut.by начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, пытанне развіцця і павелічэння пляцовак у рамках «Пешаходкі» знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.

А гэта значыць, што заўтра і паслязаўтра сітуацыя не зменіцца. Да таго ж заяўкі на «Пешаходку» падаюцца толькі адзін раз за год — увесну.

Але гэта яшчэ не азначае, што вулічных музыкаў будуць праганяць з Камсамольскай заўсёды. Яшчэ адзін суразмоўца ў мэрыі кажа, што на практыцы іх не чапаюць там, дзе яны не замінаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0