Супрацоўнікі мытні «Мінск-2» знайшлі агнястрэльную зброю ў міжнародным паштовым адпраўленні з Нідэрландаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Абрысы зброі паказала сканаграма. Пасылку накіравалі на мытны дагляд. У выніку быў знойдзены мушкет з дрэва і металу даўжынёй 49,5 сантыметра і вагой каля 1,3 кілаграма.

Матэрыялы справы для праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт Кастрычніцкага раёна Мінска. Распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0