На фоне росту боязі «залежнасці ад смартфонаў», Google дадае ў новую версію сваёй аперацыйнай сістэмы Android P новыя функцыі, якія дазволяць карыстальнікам больш эфектыўна адсочваць колькасць праведзенага у смартфоне часу.

Новыя функцыі з'яўляюцца часткай арыентацыі Google на так званы «лічбавы дабрабыт» (Digital Wellbeing), бо ў апошнія гады ўся індустрыя персанальных дэвайсаў моцна крытыкуецца з-за таго, што кампаніі наўмысна імкнуцца зрабіць свае праграмы і прадукты максімальна «заліпальнымі» для карыстальніка, пры гэтым ахвяруючы ягоным часам і рэальнай карысцю ад выкарыстання смартфона.

Ёсць некалькі істотных абнаўленняў, якія ўключаць у наступную версію Android P, што запускаецца гэтай восенню:

  1. Панель маніторынгу, якая адсочвае час выкарыстання тэлефона карыстальнікам і фактычна паведамляе карыстальніку пра ступень яго залежнасці ад смартфона.
  2. Магчымасць ўсталёўваць абмежаванні па часе на выкарыстанне пэўных праграм.
  3. Новы рэжым «Shush». Калі карыстальнік выключае свой тэлефон і кладзе яго экранам ўніз, дэвайс аўтаматычна пераводзіцца ў рэжым «Не турбаваць», дазваляючы карыстальніку засяродзіцца на іншых рэчах.
  4. Рэжым «Wind Down», для таго, каб выкарыстоўваць дэвайс перад сном. Пасля таго, як для карыстальніка надыходзіць час класціся спаць, тэлефон аўтаматычна пераходзіць у рэжым «Не турбаваць», экран становіцца манахромным, што тэарэтычна робіць яго менш прывабным і дазваляе прасцей адкласці свой тэлефон перад сном.

Android P тэхнічна запускаецца гэтай восенню, але, нягледзячы на гэта, толькі некаторыя Android карыстальнікі адразу атрымаюць доступ да яго. Гэта адбываецца таму, што вытворцы смартфонаў самі вызначаюць, калі выпускаць новыя версіі для сваіх кліентаў. З-за гэтага абнаўленні на большасць смартфонаў (да якіх Google не мае дачынення) прыходзяць значна пазней, чым афіцыйна запускаецца новая версія Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?