Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін — вядомы ў Ютубе як «Народны рэпарцёр» — быў затрыманы 27 ліпеня. Да яго дадому прыйшлі ўчастковыя Тарасюк і Дзмітрук, а таксама амапаўцы, якія хацелі правесці агляд памяшкання.

Сяргей Пятрухін. Фота belsat.eu.

Сяргей Пятрухін. Фота belsat.eu.

Агляд быў звязаны з тым, што 24 ліпеня заяву на Пятрухіна напісаў маёр Мікалай Рабушка. За дзень да гэтага на старонцы блогера Укантакце з’явіўся наступны допіс, дзе ён параўнаў участковага з фашыстамі за тое, што ён, па словах Пятрухіна, трымаў яго і селяніна з Бярозаўскага раёна Кабанава ў аўтазаку пры тэмпературы ніжэйшай за мінус 20.

«Пятрухіну пашанцавала больш — на суд яго павялі першым, а Кабанаў прасядзеў на лютым холадзе тры гадзіны», — адзначаў Пятрухін. 

Сам блогер вёў стрым затрымання на сваёй старонцы ў ютубе. Ён абураўся, што яму не хочуць паказаць пракурорскую пастанову, а толькі зачытваюць яе і не даюць у рукі. Пятрухін адмаўляўся пускаць міліцыю ў кватэру без свайго адваката. У выніку яго затрымалі за «непадпарадкаванне законным дзеянням міліцыі». Цяпер над ім мусіць адбыцца суд.

Усе выхадныя Пятрухін правёў у ізалятары. Кажа, што там стаўленне да яго было «нармальным». Далі пачытаць кнігі Віктара Пялевіна.

25 ліпеня стала вядома, што Пятрухін праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе «за абразу». 

На Сяргей Пятрухіна на Ютубе падпісана больш за 17 тысяч карыстальнікаў. Кожнае ягонае відэа набірае ад 5 да 15 тысяч праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?