Фота: kremlin.ru

Фота: kremlin.ru

Прэзідэнт ЗША запатрабаваў ад дэмакратаў у Кангрэсе падтрымаць прапанаваны ім законапраект аб ахове межаў, які прадугледжвае будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Дональд Трамп прыгразіў, што можа прыпыніць працу федэральнага ўрада, калі дэмакраты ў Кангрэсе не падтрымаюць прапанаваны ім законапраект аб ахове межаў. Пра гэта кіраўнік Белага дома напісаў у нядзелю, 29 ліпеня, у Twitter.

«Я буду гатовы паралізаваць працу ўрада, калі дэмакраты не прагаласуюць за бяспеку межаў, якая ўключае будаўніцтва сцяны. Мы павінны адмовіцца ад розыгрышу віз, палітыкі злову і вызвалення (нелегальных мігрантаў) і, нарэшце, перайсці да сістэмы іміграцыі, заснаванай на заслугах. Трэба, каб да нас у краіну прыязджалі вялікія людзі», — адзначыў ён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў барацьбу з нелегальнай іміграцыяй адной з галоўных тэм сваёй перадвыбарнай кампаніі і працягнуў гэтую лінію ўжо ў якасці кіраўніка Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0