Тры родныя сястры — 17, 18 і 19 гадоў — затрыманыя ў Маскве за забойства свайго бацькі. Як паведамляюць расійскія СМІ, 52-гадовы Міхаіл Хачатуран ужываў наркотыкі і пастаянна пагражаў дочкам расправай. У яго аўтамабілі знайшлі два кілаграмы наркотыкаў і зброю.

Тры сястры Хачатуран.

Тры сястры Хачатуран.

Агучваецца некалькі версій таго, як адбылося забойства.

Паводле першай, бацька пад уздзеяннем наркотыкаў прыйшоў у пакой дзяцей з нажом і накінуўся на іх. Калі ён накінуўся на старэйшую Ангеліну, тады малодшая Марыя выхапіла зброю і ўдарыла ёй некалькі разоў бацьку ў шыю. Ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы.

Другая версія — спланаванае забойства. Калі бацька сядзеў у крэсле, малодшая ўдарыла яго нажом, старэйшая выкарыстала малаток, а сярэдняя Крысціна пырскала ў твар газавым балончыкам.

Фініш гісторыі дакладны — бацька здолеў вырвацца і выбегчы ў пад'езд, аднак ад страты крыві страціў прытомнасць і памёр.

Міхаіл Хачатуран.

Міхаіл Хачатуран.

Знаёмыя сям'і расказваюць, што Міхаіл здзекаваўся з усіх дзяцей — ёсць яшчэ і сын, які сышоў з дому ад бацькі-тырана. Ён не дазваляў ім вучыцца ў школе, забараняў паступаць у ВНУ, адна з дзяўчат заявіла, што бацька яе гвалтаваў.

Даставалася і маці — яна не вытрымала і стала жыць асобна, з цягам часу стварыла новую сям'ю.

Цяпер сёстры даюць паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?