Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава не сумняваецца, што яе дачка Ксенія стане спартсменкай. Дар'я распавяла пра гэта ў інтэрв'ю часопісу Fashion collection Belarus.
Інтэрв'ю праілюстравана вялікай колькасцю фатаграфій. Аўтар фотасесіі — Ала Пархімовіч. «Нарэшце я магу падзяліцца вынікам нашай фотасесіі для часопіса Fashion Collection з Дар'яй Домрачавай», — напісала Ала Пархімовіч.