Аварыя з удзелам аўтобуса МАЗ адбылася ўчора ля 19.05 паблізу вёскі Савішчына Аршанскага раёна.
Як піша sb.by са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, 56-гадовы кіроўца прыгараднага аўтобуса не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, а таксама дарожныя ўмовы. У выніку ён з'ехаў з праезнай часткі ў правы па ходзе руху кювет і перакуліўся.
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама
З траўмамі ў гарадскую бальніцу № 1 у Оршы даставілі 54-гадовую пасажырку.
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама





