У Іркуцку аўтамабіль урэзаўся ў групу паліцэйскіх. У выніку здарэння ніхто не загінуў, аднак траўмы атрымалі восем паліцэйскіх. У пяцёх з іх пераломы.
Паліцэйскія заблакавалі на мосце аўтамабіль, кіроўца якога парушыў правілы дарожнага руху. Пакуль паліцэйскія афармлялі пратакол, у іх урэзаўся іншы аўтамабіль, паведамляецца ў групе IRKDTP УКантакце. Гэты кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён затрыманы.
Пацярпеў таксама кіроўца машыны, якога першапачаткова затрымалі паліцэйскія. Паводле ТАСС, падчас пагоні ён атрымаў агнястрэльнае раненне.





