Егіпецкі суд прысудзіў да вышэйшай меры пакарання 75 чалавек за ўдзел у хваляваннях, якія адбыліся ў краіне пасля адхілення ад улады Махамеда Мурсі ў 2013 годзе.
Сярод асуджаных на смерць — лідары партыі «Браты- мусульмане». Усяго па гэтай справе праходзілі 700 чалавек.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» назвала судовы працэс надзвычай несправядлівым, адзначыўшы, што ён парушае канстытуцыю Егіпта.
Махамед Мурсі, цесна звязаны з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», знаходзіўся ва ўладзе ў краіне каля года.
У 2013 годзе ён быў зрынуты падчас ваеннага перавароту. Прыхільнікі Мурсі моцна пратэставалі: яны выйшлі на шматдзённыя дэманстрацыі, паставілі намётавыя мястэчкі ў Каіры і пасля іх разгону правялі «марш гневу» па ўсёй краіне.
У многіх гарадах краіны адбыліся кровапралітныя сутыкненні, у якіх загінулі больш за 600 чалавек.
«Браты-мусульмане» арганізавалі ўзброены напад на паліцэйскае аддзяленне - у перастрэлцы з баявікамі загінулі некалькі дзясяткаў паліцэйскіх.
Пасля гэтага новыя ўлады Егіпта пад кіраўніцтвам Абдулы Фатаха-Сісі, што выйграў выбары, разгарнулі пераслед «Братоў-мусульман»: сотні членаў гэтай арганізацыі былі забітыя, тысячы падвергнуліся арыштам.





