27 ліпеня на вёсцы ў бабулі пяцігадовы хлопчык вырашыў пракаціцца на цыстэрне. Ён ухапіўся за элементы цыстэрны, але не ўтрымаўся і зваліўся. Дзіця дастаўлена ў рэанімацыю з цяжкімі траўмамі. Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскай міліцыі.

Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Лелюкі Іўеўскага раёна. Хлопчык, што адпачываў у бабулі, гуляў адзін у двары ля адчыненай каліткі. У нейкі момант ён зацікавіўся трактарам з цыстэрнай, які праязджаў побач, кіроўца таксама ўбачыў дзіця і зменшыў хуткасць.

Незвычайны транспартны сродак выклікаў цікавасць у хлопчыка настолькі, што ён вырашыў зачапіцца за элементы цыстэрны і пракаціцца на ёй. Аднак дзіцячай сілы не хапіла, яно не ўтрымалася і звалілася. Кіроўца, убачыўшы гэта, адразу ж спыніўся.

Пры падзенні дзіця атрымала сур'ёзныя траўмы і было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0