У пятніцу, 27 ліпеня, у 21:24 па беларускім часе пачалося рэдкае поўнае зацьменне Месяца.

Прыкладна ў 22:30 чакаецца поўнае апусканне Месяца ў цень Зямлі, а ўжо 28 ліпеня, у 00:13 — пачатак выхаду з ценю Зямлі.

За унікальнай з'явай маюць магчымасць назіраць жыхары Усходняй Афрыкі і Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Антарктыдзе. У Паўднёвай Амерыцы, Заходняй Афрыцы і Еўропе зацьменне пачнецца пры ўзыходзе Месяца, ва Усходняй Азіі і Аўстраліі — наадварот, пры заходзе. У Паўночнай Амерыцы зацьмення не будзе зусім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0