У Мінскім раёне каля вёскі Хацежына аўтобус перакуліўся ў кювет, больш за 10 пасажыраў пацярпелі, паведамляе БелТА.

Кіроўца на аўтобусе МАЗ выехаў на сустрэчную паласу руху, пасля чаго з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У аўтобусе знаходзілася каля 30 пасажыраў. У выніку ДТЗ пацярпелі больш за 10 чалавек. Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0