За галаву жывёлы мясцовая мафія абвясціла ўзнагароду $70 тысяч.
Нямецкай аўчарцы па мянушцы Сомбра (Цень) пагражае самы ўплывовы наркакартэль краіны — «Урабеньёс» (Urabeños).
Сомбра — рэкардсмен па колькасці знойдзенага какаіну. Сабака некалькі гадоў працаваў у горадзе Турба — стратэгічна важным рэгіёне для наркатрафіку з-за адкрытага доступу да мора. Сябры картэляў перавозяць наркотыкі туды, пасля чаго адпраўляюць іх самалётамі, катэрамі або падлодкамі ў ЗША. За тры гады сабака паўдзельнічаў у 245 арыштах і толькі за 2018 год знайшоў каля 10 тон какаіну, піша The Telegraph.





