Інцыдэнт здарыўся 26 ліпеня на прыпынку грамадскага транспарту ў Баранавічах.
Жанчына-кантралёр злавіла ў аўтобусе безбілетніка і вывела яго на вуліцу. Аднак на патрабаванне заплаціць штраф мужчына адрэагаваў неадэкватна: ён ударыў кантралёра ў твар і паспрабаваў уцячы.
Зламысніка затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы. Ім аказаўся беспрацоўны гараджанін 1977 года нараджэння. У дачыненні да яго ў той жа дзень распачалі крымінальную справу за здзяйсненне гвалту супраць службовай асобы.
Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.





